Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю, на якой нарадзіўся.
Нашы вучні павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывем, - самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць.
Патрэбна толькі адчуць еднасць з ёй, услухацца ў родны гоман шапатлівых лясоў, што аглухлі ад птушынага звону, пушчы, дзе горда нясуць свае кароны алені, гэта магчымасць пачуць мілагучны спеў рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца і тысячы азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці, шапаценне залатых палёў збажыны з сінімі вочкамі васількоў...
"Кур-лы, кур-лы..." Адлятаюць у вырай журавы...А шчаслівымі яны будуць толькі тады, калі вернуцца дадому, на Беларусь!
Вучні 5-х класаў з задавальненнем прынялі удзел у выставе «Мой чароўны беларускі край...» уласных малюнкаў і фотаздымкаў дарагіх юным сэрцам беларускіх краявідаў.
